Лабкоўскі Анатоль Уладзіміравіч

 

      Анатоль Уладзіміравіч Лабкоўскі нарадзіўся 14 верасня 1976 года ў

г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння  школы (з 1993 па 1995 гг.) вучыўся ў Мірскім мастацкім вучылішчы. Затым былі гады вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце мастацтваў (з 1995 па 2000гг). Дыпламант Рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Таленты Беларусі» Спецыяльнага Фонду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі,1999г. У 2000 годзе абараніў акадэмічную ступень “бакалаўр мастацтваў”. З 2001 года пачынае працоўны шлях у якасці выкладчыка дзіцячай мастацкай школы г. Баранавічы.  У 2005 г. прызначаны на пасаду дырэктара названай школы. Узнагароджаны ганаровымі знакамі ў галіне культуры “ Чалавек года-2009” і “ Чалавек года-2017”. Увесь гэты час плённа працуе не толькі на прафесійным попрышчы, але і як мастак-творца. З 1994 года прымае актыўны ўдзел у айчынных і замежных выставах, як групавых, так і асабістых. Свае работы экспануе ў Беларусі, Польшчы, Латвіі, Аўстрыі, Германіі, Люксембургу,Галандыі.  Сёння карціны Лабкоўскага Анатоля Уладзіміравіча знаходзяцца ў галерэях, музеях і прыватных калекцыях Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Даніі, Люксембурга, Беларусі, Расіі, Галандыі.